29 лістапада 2024 г. пройдзе кірмаш вакансій для грамадзян "сярэбранага" ўзросту

29 лістапада 2024 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна пройдзе кірмаш вакансій для асоб «сярэбранага» ўзросту.
Мэта кірмашу – садзейнічанне ў працаўладкаванні грамадзянам перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту. 
У мерапрыемстве возьмуць удзел патэнцыйныя працадаўцы, якія заявілі аб свабодных працоўных месцах. У ходзе мерапрыемства будзе прадастаўлена магчымасць прадметна пагутарыць з наймальнікамі, даведацца больш пра прадпрыемства, заработную плату, умовы працы, пракансультавацца па пытаннях працаўладкавання.
Кірмаш пройдзе ў ДУК «Раённы цэнтр культуры» па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, д.5, 
пачатак мерапрыемства ў 10.00, даведкі па тэлефоне – 65122