3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў
3 снежня 2025
3 снежня - Дзень інвалідаў
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
У нашай краіне штогод 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэтая дата ў календары заклікае кожнага з нас звярнуць увагу на праблемы людзей з асаблівымі патрэбамі, нагадаць, што побач ёсць тыя, каму неабходна дапамога і клопат, адзначыць іх поспехі ў самых розных сферах, - гаворыцца ў звароце кіраўніцтва раёна. —
Нягледзячы на хваробы, гэтыя людзі адрозніваюцца сваёй мэтанакіраванасцю і даказваюць: заўсёды можна захоўваць радасць жыцця, яго дабрыню і шчырасць, рэалізоўваць свае ідэі і праекты.
Асобныя словы падзякі — усім, хто аказвае людзям з інваліднасцю падтрымку, дапамагае вырашаць сацыяльна-бытавыя праблемы. Многія з іх сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, імкнуцца пераадолець цяжкасці і насычана, паўнавартасна жыць: вучацца, працуюць, прымаюць удзел у дзейнасці грамадскіх арганізацый, спартыўных і іншых мерапрыемствах.
Дарагія сябры, вашы перамогі — прыклад надзвычайнай сілы духу, веры ў сябе. Гэтым немагчыма не захапляцца. Жадаем вам шчасця, міру, узаемаразумення, дабрабыту, творчых поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў