3 ліпеня - Дзень утварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі

3 июля - День образования Государственной автомобильной инспекции

3 ліпеня 2025

3 ліпеня - Дзень утварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Дзяржаўтаінспекцыі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

У спёку і мароз, у непагадзь, днём і ноччу вы забяспечваеце парадак на дарогах, фарміруеце годны вобраз супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ваша праца патрабуе мужнасці, высокай грамадзянскай адказнасці, прафесіяналізму і самааддачы. Вы прыкладаеце нямала намаганняў для строгага выканання правілаў дарожнага руху, парадку і бяспекі на вуліцах раёна, для прадухілення і ліквідацыі аварыйных сітуацый.

Прыміце шчырую падзяку за добрасумленнасць, адказнасць і адданасць справе. Упэўнены, што і надалей вы будзеце з гонарам выконваць свой прафесійны абавязак, забяспечваючы спакой жыхароў.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у вырашэнні задач па скарачэнні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў. Няхай на дарогах заўсёды будзе парадак, у душы — спакой, а ў сем'ях — дабрабыт, любоў і ўзаемаразуменне.

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў