30 снежня пройдзе сесія раённага Савета дэпутатаў

30 снежня 2024 года а 10:00 у вялікай зале раённага выканаўчага камітэта адбудзецца чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

На разгляд сесіі выносяцца наступныя асноўныя пытанні:
1. Аб справаздачы Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта аб асноўных параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2024 годзе і прагнозных паказчыках на 2025 год;
2. Аб раённым бюджэце на 2025 год.
На сесію запрашаюцца члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў, сельгаспрадпрыемстваў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, дырэктары школ, дзіцячых садкоў, дамоў культуры, клубаў, бібліятэк.