30 чэрвеня — Дзень эканаміста
30 июня 2026
30 чэрвеня — Дзень эканаміста
Паважаныя эканамісты, ветэраны эканамічных службаў Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
У сучасным свеце эканоміка перастала быць проста наборам лічбаў і справаздач. Сёння гэта мастацтва стратэгічнага кіравання, уменне бачыць магчымасці там, дзе іншыя бачаць цяжкасці, і здольнасць прымаць дакладныя рашэнні ва ўмовах пастаянных змен.
Эканамісты — гэта людзі, якія прагназуюць будучыню, умеюць выпрацоўваць стратэгіі, аналізаваць складаныя працэсы і правільна расстаўляць прыярытэты.
Ад вашага прафесіяналізму, кампетэнтнасці і адказнасці ў значнай ступені залежаць устойлівасць фінансавай сістэмы, інвестыцыйная прывабнасць, эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў і дынамічнае развіццё нашага рэгіёна.
Асаблівая падзяка тым, хто прысвяціў сваё жыццё гэтай высакароднай і складанай прафесіі, хто перадае свае веды маладому пакаленню эканамістаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых прафесійных поспехаў і здзяйснення ўсіх намечаных планаў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў