4 ліпеня - Дзень кааперацыі
4 ліпеня 2026
4 ліпеня - Дзень кааперацыі
Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём кааперацыі!
Спажывецкая кааперацыя выконвае найважнейшую сацыяльную і эканамічную місію. Сваёй штодзённай працай вы забяспечваеце насельніцтва, у тым ліку жыхароў самых аддаленых населеных пунктаў, неабходнымі таварамі і паслугамі. Ад вашай аператыўнасці, мабільнасці, якасці абслугоўвання і ўвагі да запытаў людзей напрамую залежыць узровень камфорту і дабрабыту нашых грамадзян.
Дзякуем вам за адданасць справе, адказнасць і важкі ўклад у развіццё рэгіёна. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, стабільнай і прыбытковай працы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця і дабрабыту вашым сем'ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў