4 сакавіка - Дзень міліцыі

4 марта - День милиции

4 сакавіка 2025

4 сакавіка – Дзень міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Служба ў органах унутраных спраў – адна з самых цяжкіх і адказных, патрабуе ад супрацоўнікаў высокіх маральных якасцей, глыбокіх ведаў, уважлівага і чулага стаўлення да грамадзян. Супрацоўнікі міліцыі кругласутачна стаяць на варце, гатовыя ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у бяду, годна выконваюць свой абавязак, з'яўляюцца ўзорам асабістай сумленнасці і прынцыповасці, рызыкуюць жыццём нават у мірны час. Велізарнае дзякуй вам за добрасумленную працу, вернасць абранай прафесіі, адданае служэнне закону. Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам органаў унутраных спраў. Вы сталі маральным арыенцірам для моладзі. Жадаем усім вам мірнага неба, спакойнай службы, шчасця і поспехаў у служэнні Айчыне! Моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу вам і вашым сем'ям! Няхай жыццё заўсёды будзе напоўнена толькі радаснымі падзеямі, а прафесійная дзейнасць адзначана павагай і прызнаннем людзей!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДОВ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.