4 сакавіка — Дзень міліцыі
4 сакавіка 2026
4 сакавіка — Дзень міліцыі
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша прафесія — гэта штодзённая барацьба за праўду і бяспеку. Вы на службе днём і ноччу, у будні і святы. Ні адна прафесія так не ацэньваецца грамадствам, як вартаўнік парадку. І гэта зразумела: давяраючы ахову свайго жыцця, сваіх правоў і свабод, людзі павінны быць упэўнены, што перадалі гэта права сумленнаму і годным работніку.
Да чалавека ў форме прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні, сярод якіх абвостранае пачуццё справядлівасці, асаблівая вытрымка і ўзорная культура. Бо ад вашай аператыўнасці і прафесіяналізму залежаць чалавечыя лёсы і жыцці. У нашай міліцыі служаць людзі, для якіх паняцці доўг, гонар і мужнасць — справа ўсяго жыцця. Вы заслужылі высокі давер у жыхароў Бешанковіччыны!
Выказваем падзяку ветэранам службы за добрасумленную і самаадданую працу, вернасць прысязе і вопыт, які перадаецца маладым супрацоўнікам. Перакананыя, бешанковіцкая міліцыя і надалей будзе асновай стабільнасці і спакою ў раёне. Дзякуй вам за мужнасць і адвагу, за адданасць прафесіі. Дарагія сябры, жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у няпростай і такой важнай працы, міру, згоды і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў