4 маладых спецыялісты папоўнілі калектыў СШ №2 г.п. Бешанковічы імя М.Н. Ткачэнкі
5 верасня 2025
4 маладых спецыялісты папоўнілі калектыў СШ №2 г.п. Бешанковічы імя М.Н. Ткачанкі
У новым навучальным годзе вялікі і дружны калектыў педагогаў нашага раёна папоўніўся 8 маладымі спецыялістамі. 4 з іх прыступілі да працы ў другой школе райцэнтра.
Гэта настаўнікі англійскай мовы Юлія Алегаўна Падрэз і Антон Сяргеевіч Аўчыннікаў, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Мікіта Алегавіч Раманенка і настаўнік пачатковых класаў Іван Міхайлавіч Смірноў.
Новыя кадры — гэта не толькі свежыя ідэі і сучасныя падыходы да навучання, але і імкненне да пастаяннага ўдасканалення і прафесійнага росту. Ва ўстанове адукацыі ўпэўнены, што маладыя настаўнікі разам са сваімі вучнямі папоўняць скарбонку дасягненняў і перамог школы.
"Зара"