5 ліпеня — Дзень кааперацыі
5 ліпеня 2025
5 ліпеня — Дзень кааперацыі
Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Спажывецкая кааперацыя — адна з асноўных галін эканомікі нашай краіны. За доўгія гады свайго існавання менавіта работнікі гэтай сферы, валодаючы высокім прафесіяналізмам, адказным падыходам і адданасцю справе, спрыялі развіццю інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі.
Дзякуючы вашай штодзённай карпатлівай працы жыхары самых аддаленых і невялікіх населеных пунктаў раёна акалічаны клопатам і ўвагай. Вопыт, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, добрасумленнае стаўленне да сваёй справы і ўважлівае — да людзей сталі візітнай карткай работнікаў спажывецкай кааперацыі раёна.
Дарагія сябры, выказваем вам шчырую падзяку за самаадданую працу, захаванне традыцый кааперацыі! Жадаем вам прафесійных поспехаў, ініцыятывы, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай кожны дзень прыносіць мноства магчымасцей, выдатных ідэй і перспектыў, а ва ўсіх пачынаннях спадарожнічае поспех. Моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.