5 студзеня — Дзень работнікаў банкаўскай і фінансавай сферы

Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Развітыя банкаўская і фінансавая сістэмы з'яўляюцца надзейнай апорай эканомікі, асновай фінансавай стабільнасці і дабрабыту нашага раёна і краіны ў цэлым. На вашых плячах –
агромная адказнасць, бо шмат у чым ад вашай добрасумленнасці, кампетэнтнасці залежыць росквіт грамадства. Высокі прафесіяналізм, творчае стаўленне да справы дапамагаюць вам заўсёды быць на перадавых пазіцыях развіцця эканомікі, забяспечваючы яе стабільнасць. Упэўнены, багаты вопыт, высокі кадравы патэнцыял калектываў і надалей будуць служыць на карысць роднай зямлі.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, невычарпальнага аптымізму, плённай працы, надзейных партнёраў, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў