5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай службы Бешанковіцкага раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Гэтая сфера дзейнасці – не проста прафесія, а сэнс жыцця неабыякавых людзей з адкрытай душой і добрым сэрцам. Велізарнае дзякуй усім, хто прысвяціў сябе такой няпростай і высакароднай справе. Місія, якую вы выконваеце з дня ў дзень на працягу многіх гадоў, заслугоўвае глыбокай павагі, самых цёплых слоў.
Няхай дабрыня ў вашых сэрцах, любоў і клопат, якія вы дорыце людзям, ніколі не заканчваюцца. Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, невычарпальных жыццёвых сіл, мудрасці і цярпення, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.