5 мая - Дзень друку

5 мая - День печати

5 мая 2025

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны рэдакцыі газеты «Зара»!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём друку!

Сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў грамадстве. Дзякуючы вашай нялёгкай і ганаровай працы адбываецца своечасовае інфармаванне жыхароў аб падзеях, якія адбываюцца не толькі ў Бешанковіцкім раёне, але і ў вобласці, краіне і свеце. Вы асвятляеце актуальныя праблемы, якія цікавяць грамадзян, тым самым спрыяючы іх вырашэнню.

Таму праца журналіста патрабуе не толькі шырыні поглядаў і чуласці ўспрымання, але і ўмення ўзважана і аб'ектыўна ацэньваць падзеі, што адбываюцца.

Выказваем удзячнасць за вернасць свайму прызванню і абавязку, за прафесіяналізм і творчасць. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых перамог!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.