5 мая - Дзень друку
5 мая 2026
5 мая — Дзень друку
Паважаныя работнікі і ветэраны раённай газеты «Зара»!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём друку!
Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору, задае маральныя арыенціры, фарміруе грамадскае меркаванне.
Друкаванае слова мае вялікую сілу, яму падпарадкоўваецца многае, калі надаць правільную форму і ўмела ім распарадзіцца. Ваша прафесія, асабліва ва ўмовах сусветнага інфармацыйнага процістаяння, ускладае на вас выключную адказнасць перад грамадствам.
Прыміце словы падзякі за нялёгкую і адказную працу. За аўтарскае меркаванне, шчырыя рэпартажы, разнастайнасць публікацый. За актыўную, сумленную, адкрытую грамадзянскую пазіцыю. За важкае і аргументаванае слова.
Няхай ваша дзейнасць служыць дабру і стварэнню. Здароўя, шчасця, натхнення і вострага пяра, паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў