5 кастрычніка - Дзень настаўніка
5 кастрычніка 2025
5 кастрычніка - Дзень настаўніка
Паважаныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Быць настаўнікам – гэта асаблівы талент. Сваім выхаванцам вы даяце веды, развіваеце лепшыя асабістыя якасці, уменне творча думаць і прымаць самастойныя рашэнні. Наша бясконцая падзяка настаўнікам і выхавальнікам, метадыстам, усім, хто штодня перадае свае веды і вопыт дзецям, выхоўвае ў падрастаючага пакалення любоў да Радзімы. Работнікі ўстаноў адукацыі Бешанковіччыны – мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя і творчыя людзі, шчыра любячыя сваю працу і пастаянна імкнуцца да павышэння прафесійнага ўзроўню.
Асаблівая падзяка ветэранам сферы, якія не толькі ўнеслі вялікі ўклад у выхаванне і адукацыю многіх пакаленняў бешанковічаў, але і перадалі свой вопыт і веды сённяшнім педагогам – годным прадаўжальнікам традыцый гэтай высакароднай прафесіі.
Дарагія сябры, жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і міру вам і вашым блізкім! Разам са сваімі вучнямі дасягайце самых складаных вяршынь навукі, асвойвайце новыя тэхналогіі, здзяйсняйце адкрыцці, стварайце і перамагайце! Няхай вочы вашых вучняў і шчырая падзяка іх бацькоў стануць невычэрпнай крыніцай аптымізму і творчасці, а падтрымка блізкіх усяляе ўпэўненасць у уласных сілах!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў