68,8 працэнта плошчаў у Бешанковіцкім раёне ўжо запраўлены збожжам
6 кастрычніка 2025
68,8 працэнта плошчаў у Бешанковіцкім раёне ўжо запраўлены збожжам
На сённяшні дзень бяшанковіцкія аграрыі з улікам Ульскага каледжа азімыя збожжавыя культуры пасеялі на 4568 га з 6190 запланаваных.
Цалкам з заданнем справіліся СУП "Вядзярэва" (700 га) і КФХ "Пшанічны Двор" (500 га).
На фінішную прамую выходзяць працаўнікі каледжа — тут пасеяна 500 з 570 га.
Больш за 75% засеяных плошчаў на рахунку ЗАТ "АСБ-Агра Наватар" і ТАА "СушэваАгра".
Самы вялікі азімы клін у СП "ПалітаддзелецАгра", пад будучы ўраджай тут неабходна пасеяць 1420 га (872 з іх ужо запраўлены збожжам).