7 снежня - Дзень юрыста
7 снежня 2025
7 снежня - Дзень юрыста
Паважаныя работнікі і ветэраны юрыдычнай сферы!
Шчыра віншуем Вас з прафесійным святам!
У наш час не існуе ніводнай сферы дзейнасці, якую можна было б эфектыўна ажыццяўляць без прававой падтрымкі, — гаворыцца ў віншаванні кіраўніцтва раёна ў адрас юрыстаў. — Менавіта ад вашага прафесіяналізму, прынцыповай грамадзянскай пазіцыі бездакорнай рэпутацыі залежыць умацаванне законнасці, стабільнасці і правапарадку ў краіне.
Ваша штодзённая праца па выкананні законаў, правоў, свабод грамадзян, законных інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання дазваляе дынамічна развівацца эканоміцы і ў цэлым паляпшаць дабрабыт жыхароў раёна.
Жадаем моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў