7 лютага ў вялікай зале Бешанковіцкага райвыканкама адбудзецца семінар на тэму: «Змены і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2023 года»

    Для ўдзелу запрашаюцца суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці і грамадзяне. Аб новацыях у падатковым заканадаўстве раскажуць прадстаўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Чыгуначным раёне г. Віцебска і раённага выканаўчага камітэта.
    Пачатак семінара – у 11 гадзін.