7 чэрвеня - Дзень меліяратара
7 чэрвеня 2026
7 чэрвеня - Дзень меліяратара
Паважаныя меліяратары, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы — надзейныя партнёры аграрыяў у вырашэнні пытанняў павелічэння сельскагаспадарчых угоддзяў і павышэння іх урадлівасці. Вялікі дзякуй вам за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Упэўнены, што ваш патэнцыял, велізарны прафесійны вопыт і імкненне працаваць на карысць роднай Бешанковіччыны дапамогуць і ў далейшым эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы.
Жадаем вам невычарпальнай энергіі і плённай дзейнасці! Захоўвайце і прымнажайце сваё высакароднае прызначэнне лекараў зямлі! Няхай вам спадарожнічае поспех і ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў