7 студзеня – Раство Хрыстова

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Віншуем усіх праваслаўных хрысціян з вялікім святам – Раства Хрыстовым!
Святлое і доўгачаканае, яно аб'ядноўвае ўсіх нас агульнымі надзеямі, марамі і імкненнямі, стварае атмасферу шчасця і чакання цуду.
Раство Хрыстова – сямейнае свята, напоўненае цяплом хатняга ачага і любоўю блізкіх, дабрынёй і спачуваннем, радасцю і надзеяй.
Няхай яго жыццедайднае святло асвятляе нашы дамы, дапамагае нам больш беражліва ставіцца адзін да аднаго. І няхай мір і згода нязменна пануюць на нашай роднай зямлі.
Шчыра жадаем усім светлага настрою, здароўя, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў