7 мая — Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

7 мая — День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2025

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Складна ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацыі. У век высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для зносін, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць існаванне камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным.

Дарагія сябры! Ваша праца патрабуе таленту, адказнасці, цярпення, майстэрства і поўнай самааддачы. Вы жывяце праблемамі людзей, дапамагаеце быць у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ў раёне, вобласці, краіне, і людзі могуць аператыўна вырашаць вытворчыя, грамадскія, асабістыя пытанні.

Жадаем усім прадстаўнікам сувязі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, творчай энергіі, новых ідэй і цікавых праектаў, падтрымкі родных і блізкіх!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.