7 лістапада — Дзень колішняй Кастрычніцкай рэвалюцыі
7 лістапада 2025
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Кастрычніцкая рэвалюцыя стала пачаткам глабальных змен у гісторыі краін і кантынентаў, у лёсах вялікіх сацыяльных слаёў насельніцтва і асобных людзей. Падзеі, якія адбыліся 108 гадоў таму, адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. Беларусь не толькі захавала перамогі і працоўныя дасягненні савецкіх часоў, але і прымножыла гэты патэнцыял.
Адзначаючы гэтае свята, мы аддаём даніну павагі і падзякі ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент нашай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў вайне, чыімі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце мы ганарымся і сёння.
Захоўваючы ўсё лепшае з савецкай эпохі, наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, забяспечваючы мір і стабільнасць у грамадстве, удасканальваючы прамысловасць і сельскую гаспадарку, забяспечваючы годны ўзровень жыцця сваіх грамадзян.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, спакою і міру, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах, новых здзяйсненняў на карысць усёй краіны і роднай Бешанкоўшчыны!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў