8 красавіка - Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў у Беларусі
8 красавіка 2025
8 красавіка - Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў у Беларусі
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша адказнае стаўленне да справы, адданасць абавязку і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы ў інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы, актыўна весці работу па будаўніцтве і развіцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Радзімы, вырашаць адказныя задачы тэрытарыяльнай абароны.
Выказваем усім глыбокую ўдзячнасць і падзяку за добрасумленную і бездакорную працу, вернасць службоваму абавязку, прафесіяналізм.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, актыўнай жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, аптымізму і поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне на карысць Рэспублікі Беларусь.
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.