8 красавіка - Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў

8 апреля - День сотрудников военных комиссариатов

8 красавіка 2026

8 красавіка – Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы з гонарам выконваеце свой воінскі абавязак, годна, прафесійна і эфектыўна вырашаеце шырокі спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы, па забеспячэнні мабілізацыйнай гатоўнасці і прызыву грамадзян на ваенную службу.

На вашых плячах ляжыць адказнасць за ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Ваша праца — аснова для фарміравання надзейнай і моцнай арміі, здольнай абараніць нашу Радзіму.

Выказваем вам глыбокую падзяку за добрасумленную працу, прафесіяналізм, вернасць службоваму абавязку і традыцыям.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту ў сем'ях, аптымізму і далейшых поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў