8 снежня ў Бешанковіцкім раёне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт», накіраванае на прафілактыку сямейнага гвалту
8 снежня ў Бешанковіцкім раёне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт», накіраванае на прафілактыку сямейнага гвалту. Працягнецца яно па 13 снежня.
У гэтыя дні праваахоўнікі наведаюць па месцы жыхарства, працы грамадзян, якія дапускаюць гвалт у сям'і, у тым ліку, якія стаяць на прафілактычных уліках.
У межах СКМ «Быт» грамадзян таксама праінфармуюць аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, рабоце гарачых тэлефонных ліній, магчымасці прымянення ахоўнага прадпісання.
Калі вы сталі ахвярай або сведкам гвалту, не чакайце трагедыі! Звяртайцеся ў РАУС, да ўчастковага інспектара або выклікайце міліцыю па тэлефонах 102, 597-59-88 (МТС)
У сферы сямейна-бытавых адносін у гэтым годзе ў раёне адбылося 1 забойства, 1 нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, зафіксаваныя 2 пагрозы забойствам, супрацоўнікам міліцыі давялося разбірацца ў больш чым 150 сямейных скандалах.