9 снежня ў Віцебску пройдуць рэгіянальныя адборачныя туры вакальных конкурсаў «Славянскага базару-2023».

Адборачныя туры пройдуць на базе ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» (г. Віцебск, вул. Маякоўскага, 1) а 11:00

Заяўкі прымаюцца па эл. адрасе: cabinet35a@mail.ru (ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“) да 30 лістапада 2022 года.

Просім звярнуць увагу на выкананне ўсіх патрабаванняў інструкцыі, у тым ліку:

▫️ правільнасць і дакладнасць афармлення заяўкі;
▫️ узроставыя рамкі і даты нараджэння на момант фіналу;
▫️ якасць фанаграм з музыкай і, пры неабходнасці, бэк-вакалам, які не дублюе саліруючы голас;
▫️ узровень выканальніцкага майстэрства ўдзельніка;
▫️ ва ўзроставай катэгорыі другой песняй павінен быць сусветны хіт – папулярны, пазнавальны твор, які займае (займаў) лідзіруючыя пазіцыі ў сусветных хіт-парадах.
▫️ захаванне хранаметражу – 4 хвіліны.

Па матэрыялах тэлеграм-канала "Горад Віцебск".