9 мая — Дзень Перамогі

9 мая — День Победы

9 мая 2025

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Віншуем вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі!
9 Мая — свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Гэты дзень стаў сімвалам гераічнага подзвігу, данінай глыбокай павагі народу, які падарыў нам свабоду і мір, выратаваў усё чалавецтва ад пагрозы знішчэння.

Падымаючыся ў атаку на фронце і змагаючыся ў тыле ворага, працуючы ля станка на заводзе і вырошчваючы хлеб, кожны салдат і працаўнік тылу набліжаў радасны Дзень Перамогі. Мы бязмерна ганарымся веліччу духу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Нашы сэрцы напоўнены падзякай і смуткам. Нізкі вам паклон, воіны! Вечная памяць і слава вашым негаснучым подзвігам! Мы будзем рабіць усё, каб быць годнымі вас!

Дарагія землякі! Жадаем усім вам мірнага неба, спакою на роднай зямлі! Няхай жыццё будзе напоўнена шчасцем, яркімі падзеямі і добрымі справамі, любоўю да родных і блізкіх!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.