9 мая — Дзень Перамогі
9 мая 2026
9 мая — Дзень Перамогі
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Дарагія жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з 81-й гадавінай Вялікай Перамогі!
9 Мая — дзень, які стаў сімвалам гераізму нашага народа, яго невычарпальнай стойкасці і несакрушнасці духу! Гэтае свята аб'ядноўвае і напаўняе нашы сэрцы гордасцю за Радзіму, за нашых ветэранаў, усіх, хто самааддана на фронце і ў тыле набліжаў доўгачаканы дзень Вялікай Перамогі. Іх мужнасць, стойкасць, адвага і любоў да роднай зямлі — неперасягнёны прыклад вышыні чалавечага духу, сапраўднага патрыятызму і высокай грамадзянскай адказнасці, які ўмацоўвае наш дух, дапамагае пераадольваць цяжкасці і ісці наперад.
Няхай Вялікая Перамога натхняе на новыя дасягненні пад мірным небам! Няхай ніколі не згасне ў сэрцы кожнага з нас Вечны агонь памяці аб тых, хто падарыў нам свабоду і мір. Дарагія сябры, жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, стваральнай працы, спакою на роднай зямлі! Няхай жыццё будзе напоўнена шчасцем, яркімі падзеямі і добрымі справамі, любоўю да родных і блізкіх!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў