9 кастрычніка - Сусветны Дзень пошты

9 октября - Всемирный День почты

9 кастрычніка 2025

9 кастрычніка - Сусветны Дзень пошты

Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Паштовая сувязь — адзін з самых даступных сродкаў камунікацыі, які заўсёды ідзе ў нагу з часам, прымае на ўзбраенне перадавыя тэхналогіі і клапоціцца пра якасць паслуг, — гаворыцца ў віншаванні кіраўніцтва раёна ў адрас работнікаў і ветэранаў паштовай службы раёна. — Ваша праца патрабуе не толькі прафесійных навыкаў, але і цярпення, адказнасці і ўмення знаходзіць агульную мову з кліентамі, злучае гарады і вёскі, дорыць радасць зносін блізкіх людзей на адлегласці.

У паштовай сферы нашага раёна працуюць выдатныя людзі, душой і сэрцам адданыя сваёй адказнай прафесіі.

Дарагія сябры, вялікі дзякуй за прафесіяналізм і вернасць выбранай справе! Жадаем вам моцнага здароўя, далейшых поспехаў, рэалізацыі планаў, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў