9 жніўня — Дзень будаўніка

9 августа - День строителя

Шаноўныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Будаўнікі – людзі самай мірнай і стваральнай прафесіі. Ваша праца мае вялікую грамадскую значнасць. Бо яе якасць – гэта, перш за ўсё, дабрабыт людзей, іх годнае і ўпэўненае жыццё. Ад вашых ведаў і вопыту залежыць надзейнасць сучасных вытвочасцей, транспартнай і энергетычнай інфраструктуры, сацыяльных аб’ектаў.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам сферы, прафесійны вопыт якіх служыць арыенцірам маладому пакаленню. Дарагія сябры, няхай ваша праца дорыць радасць наваселля, становіцца годным летапісам дня сённяшняга! Няхай прафесіяналізм і адказнасць, адданасць будаўнікоў сваёй справе дапамагаюць нашаму раёну быць яшчэ больш утульным і прывабным.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў, актыўнай стваральнай працы на карысць нашай Радзімы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў