Аграпрамысловы комплекс раёна – на кантролі ў ратавальнікаў
Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Берастень сустрэўся з працоўным калектывам ЗАТ АСБ «Агра-Наватар».
Лета – гарачая пара ва ўсіх сэнсах слова не толькі для ратавальнікаў. Работнікі аграпрамысловага комплексу працуюць не пакладаючы рук, каб забяспечыць усіх нас хлебам, аднак у мітусні дзён многія забываюць аб правілах бяспекі.
У пачатку выступлення Аляксей Ігаравіч расказаў прысутным аб асноўных прычынах, па якіх часцей за ўсё адбываюцца пажары. Гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, а менавіта курэнне ў нецвярозым стане, невыкананне правілаў бяспекі пры ўладкаванні і эксплуатацыі печанага абсталявання і электраабсталявання. Ратавальнік адзначыў, што пажары па гэтых прычынах адбываюцца не толькі ў жылых дамах, але і на працоўных месцах, што наносіць велізарную шкоду не толькі вінаватым пажару, але і прычыняе шкоду ўраджаю, наяўнай тэхніцы, могуць пацярпець людзі.
– Уменне рэагаваць у экстраннай сітуацыі – важны аспект у жыцці кожнай службовай асобы любога суб'екта гаспадарання. – завастрыў увагу прысутных ратавальнік. – Верным памочнікам кожнаму з нас можа стаць мабільны дадатак МНС Беларусі: «Дапамога побач», дзякуючы якому можна не толькі асвяжыць у памяці асноўныя аспекты бяспекі, але і выбраць правільны алгарытм дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі.
Аляксей Ігаравіч таксама заклікаў дарослых быць асабліва ўважлівымі да пытанняў бяспекі дзяцей, асабліва каля вадаёмаў.