Актывісты РК ГА «БРСМ» на Дні моладзі ў рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»

Активисты РК ОО "БРСМ" на Днях молодежи в рамках фестиваля "Славянский базар в Витебске"

Маладыя жыхары Бешанковіч, актывісты РК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", сёння наведалі абласны цэнтр, дзе ў гэтыя дні ў межах фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" праходзяць Дні моладзі.

Хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у Маршы Перамогі, падчас якога сотні чалавек урачыста прайшліся па цэнтральных вуліцах горада.

Шэсце стала часткай вялікай патрыятычнай акцыі да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Моладзь памятае".

А яшчэ нашы актывісты БРСМ не ўпусцілі магчымасці прагуляцца па вулачках фестывальнага Віцебска, зарадзіцца атмасферай урачыстасці, адзінства культуры славянскіх народаў.




"Зара"