Акцэнт – на прафілактыку кіберзлачынстваў. У раёне праходзіць адзіны дзень інфармавання

Акцент – на профилактику киберпреступности. В районе проходит единый день информирования

У рамках Адзінага дня інфармавання старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч сустрэлася з калектывам участку электрасувязі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Адна з галоўных тэм – "Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў". Асаблівая ўвага надавалася важнасці павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва, правілам бяспекі ў сетцы, развіццю інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і інш. 

Аб схемах махлярства і метадах процідзеяння ім распавёў аперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Бешанковіцкага РАУС Павел Янекін. Працаўнікі ўчастку электрасувязі задавалі пытанні, якія іх цікавілі.

На парадку дня быў і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Кіраўнік раёна распавяла аб праектах, якія плануецца развіваць у наступным годзе на Бешанковіччыне, у тым ліку і ў сферы АПК.


"Зара"