Акцыя «Апавяшчальнік у кожны дом!» у самым разгары.

  З 4 снежня на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя «Апавяшчальнік у кожны дом!».
Ратавальнікі штодня інструктуюць грамадзян па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, як пры наведванні жылых дамоў, так і на пастах бяспекі, што размясціліся на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Асноўны акцэнт акцыі - абсталяванне жылых дамоў грамадзян аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.
  Жыхары раёна дастаткова актыўна прымаюць удзел у акцыі, цікавяцца нюансамі ўстаноўкі і правіламі ўтрымання апавяшчальнікаў у спраўным стане. 
  У перыяд правядзення акцыі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна наведана больш за 700 домаўладанняў адзінокіх, самотна пражываючых грамадзян і шматдзетных сем'яў, праінструктавана больш за 900 чалавек. 
Ратавальнікі ўпэўнены, што такія тэматычныя акцыі прымусяць грамадзян у чарговы раз задумацца не толькі аб сваёй бяспецы, але і аб бяспецы блізкіх. 
  Рэспубліканская акцыя «Апавяшчальнік у кожны дом!» працягнецца да 12 снежня.