Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» у самым разгары!
Праблема пажараў, што ўзнікаюць з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём, існавала заўсёды. Людзі з-за ўласнай неасцярожнасці, празмернай самаўпэўнасці або легкадумнасці пры абыходжанні з агнём самі знішчаюць уласныя дамы і маёмасць. А бо задумайцеся… Варта толькі навучыць грамадзян не паліць у жылым памяшканні, у ложку, і пажараў стане менш у некалькі разоў.
Хлопцы, навучэнцы Ульскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя імя Л.М. Даватара, пра курэнне ведаюць з уласнага і часцяком дастаткова працяглага досведу. Бо роўна год таму ў аграгарадку Ула адбыўся пажар, які забраў жыцці адразу трох чалавек, а адбылася трагедыя ўсяго ў некалькіх сотнях метраў ад іх навучальнай установы і менавіта з-за непатушанай цыгарэты. Як сказалі ўдзельнікі акцыі, такія жывыя прыклады матывуюць лепш за ўсё, і некаторыя пасля гэтага выпадку кінулі паліць.
Таксама хлопцы паглядзелі фільм пра наступствы курэння, зняты Міністэрствам МНС Рэспублікі Беларусь па рэальных падзеях, і пагулялі ў «Квіз Не прапальвай сваё жыццё!». 12 навучэнцаў падчас мерапрыемства пагадзіліся даць клятву «Барацьбіта з курэннем», а ўсе астатнія паабяцалі ніколі і не спрабаваць цыгарэтны дым на смак.
Рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» праводзіцца штогод і накіравана менавіта на папярэджанне пажараў, што ўзнікаюць з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.