Акцыя па навядзенні парадку

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з 1 сакавіка па 8 мая 2024 года абвясціла вясновую акцыю па навядзенні парадку на зямлі. У рамках акцыі асаблівая ўвага будзе нададзена стану ўздоўж палос адводу аўтамабільных і чыгуначных дарог, пынктаў прыпынку, агульнадаступных тэрыторый населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і гаражных кааператываў, сельскагаспадарчых тэрыторый, тэрыторый ляснога фонду, стану кантэйнерных пляцовак і выканання схем па абыходжанні з адходамі.
Нагадваем, што размяшчэнне адходаў па-за санкцыянаваных месцаў у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 16.44 КоАП РБ цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.