Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Бешанковічы.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў адным з магазінаў дзіцячага адзення раёна.

Жыхарам  раёна расказалі аб прычынах узнікнення пажараў, акцэнтавалі ўвагу на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, што можа пацягнуць за сабой трагічныя наступствы. Пакупнікі з цікавасцю разглядалі баявое адзенне пажарных, размешчанае ў месцах продажу дзіцячага адзення. Таксама Андрэй Уладзіміравіч нагадаў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», з дапамогай якога можна даведацца шмат карыснай інфармацыі і навучацца самастойна правілам бяспекі. З юнымі пакупнікамі ратавальнікі правялі «пажарную віктарыну», пасля якой дзеці былі ўзнагароджаны прадукцыяй  МНС.