Акцыя «Бяспека — гэта...»

Акция "Безопасность - это..."

Дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» сумесна з ДВА «Белэнерга» і ДВА «Белтопгаз» у перыяд з 20 па 31 кастрычніка 2025 года праводзіць акцыю, накіраваную на бяспечнае выкарыстанне электра-, цеплаўстановак і газавыкарыстоўваючага абсталявання ў асенне-зімовы перыяд, «БЯСПЕКА - ГЭТА . .. ».

Мэта акцыі: акцэнтаванне ўвагі насельніцтва на пытаннях электра-, цеплабяспекі і бяспекі пры карыстанні газам у побыце ва ўмовах паніжаных тэмператур, сфарміраваць разуменне бяспечнага абыходжання з электрычным, газавым і цеплавым (цеплавыкарыстоўваючым) абсталяваннем, наглядна прадэманстраваць патэнцыйныя небяспекі, якія ўзнікаюць пры парушэнні правілаў эксплуатацыі абсталявання, і іх магчымыя наступствы (паражэнні электрычным токам, уцечка газу, пажар, тэрмічныя апёкі і іншае) навучанне алгарытмам дзеянняў у розных нештатных сітуацыях, выхаваць пачуццё асабістай адказнасці за ўласную бяспеку і бяспеку навакольных.