Акцыя «Не дай сябе падмануць!» пройдзе з 10 па 20 красавіка ў Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў Бешанковіцкім раёне

Акция «Не дай себя обмануть!» проходит с 10 по 20 апреля в Витебской области, в том числе и в Бешенковичском районе

15 красавіка 2025

Акцыя «Не дай сябе падмануць!» праходзіць з 10 па 20 красавіка ў Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў Бешанковіцкім раёне

Прафілактычная акцыя накіравана на папярэджанне кіберзлачынстваў і павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

Яе актуальнасць відавочная, толькі за 3 месяцы бягучага года шкода ад выкрадзеных у жыхароў вобласці грашовых сродкаў склала больш за 1 млн 800 беларускіх рублёў.

У Бешанковіцкім РАУС адзначаюць, што па-ранейшаму асноўнымі спосабамі здзяйснення кіберзлачынстваў застаюцца: 
званкі пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў, аператараў сотавай сувязі; 
махлярства з выкарыстаннем крамы Instagram, прапановы аб заробку на крыптавалютных біржах, крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

У перыяд акцыі міліцыянеры праводзяць выступленні ў працоўных і навучальных калектывах. У полі зроку праваахоўнікаў — пажылыя і самотныя грамадзяне, з якімі размаўляюць у індывідуальным парадку.

"Зара"