Акцыя «За бяспеку разам»: за тры дні ратавальнікі абследавалі 81 домаўладанне ў раёне
10 сакавіка 2026
Акцыя «За бяспеку разам»: за тры дні ратавальнікі абследавалі 81 домаўладанне ў раёне
У час візітаў асаблівая ўвага надавалася тлумачальнай рабоце: спецыялісты правялі інструктажы з 105 жыхарамі, падрабязна растлумачыўшы ім, якія фактары могуць прывесці да трагедыі і як іх пазбегнуць.
У зоне асаблівага кантролю знаходзяцца тры ключавыя аспекты:
1.Наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях;
2. Стан печанай ацяплення.
3. Бяспека гарышчавых памяшканняў.
Атрымаць кансультацыю можа кожны.
Акцыя «За бяспеку разам» працягнецца да 15 сакавіка 2026 года. Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што прафілактычная работа накіравана не на пошук парушальнікаў, а на дапамогу насельніцтву.
Кожны ахвотны можа праявіць ініцыятыву і асабіста паклапаціцца аб сваёй бяспецы. Жыхары раёна могуць звярнуцца ў Бешанковіцкі РОНС, каб запрасіць спецыялістаў для праверкі свайго домаўладання або атрымаць кваліфікаваную кансультатыўную дапамогу па пытаннях пажарнай бяспекі.
Зрабіць гэта можна па тэлефоне 8(02131)-6-51-59 або наведаўшы аддзел асабіста па адрасе: г. п. Бешанковічы, вуліца Урыцкага, 100. Не пакідайце сваё жыццё і маёмасць пад пагрозай агню — лепш прадухіліць бяду, чым змагацца з яе наступствамі.
"Зара"