Акцыю «Чысты бераг» учора арганізавалі ў аграгарадку Улла
9 красавіка 2026
Акцыю «Чысты бераг» учора арганізавалі ў аграгарадку Улла
Работнікі сельвыканкама, мясцовага ўчастка ЖКГ, навучэнцы Ульскага каледжа і Ульскай школы, актывісты БРСМ навялі парадак на беразе ракі Ула.
Пасля зімы тут назапасілася значная колькасць смецця, што патрабавала неадкладных мер.
Валанцёры з энтузіязмам узяліся за працу, дружна збіраючы пластыкавыя бутэлькі, пакеты і іншае бытавое смецце, якое забруджвала прыродны ландшафт.
Узнікае заканамернае пытанне: хто ж вінаваты ў гэтым забруджванні? Людзі, якія пражываюць у аграгарадку? Ці ж смецце прынесла цячэннем ракі?
Як падкрэсліла старшыня сельвыканкама Юлія Акулёнак, гэтая праблема, на жаль, не новая і патрабуе комплекснага рашэння. Аднымі акцыямі не абысціся, трэба павышаць экалагічную культуру людзей.
Паважаныя землякі! Давайце беражліва ставіцца да прыроды. Не смеціце. Прыбірайце за сабой! Расказвайце пра гэта сваім дзецям, сябрам, блізкім. Пакажыце ім прыклад. Няхай чысціня стане нашай агульнай каштоўнасцю, нашым усвядомленым выбарам. Бо чыстая планета — гэта наша агульнае будучае, якое мы будуем ужо сёння.
"Зара"