Аляксандр Субоцін: «Інвестыцыі – ключавы маркер развіцця рэгіёна»

Пра гэта старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін заявіў на пасяджэнні аблвыканкама з удзелам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенкі. На парадку дня пытанне «Аб інвестыцыйнай дзейнасці ў рэгіёнах Віцебскай вобласці».

«Па выніках працы за 2024 год па ўсіх інтэгральных паказчыках Міністэрства эканомікі вывяло наш рэгіён на другое месца ў рэспубліцы. У гэтай перамозе – наша агульная заслуга, – звярнуўся да ўдзельнікаў пасяджэння старшыня аблвыканкама. – Але я расцэньваю гэта як першыя значныя крокі і першыя вынікі. Наперадзе яшчэ вельмі шмат працы, і інвестыцыі на шляху развіцця – найважнейшы паказчык. Гэта ключавы маркер нашай будучыні».

Маючы добрую дынаміку развіцця, галоўная задача яе захаваць і ісці наперад, падкрэсліў кіраўнік рэгіёну, і кіраўніцтва вобласці на гэта настроена.

vitebsk-region.gov.by