Аляксандр Субоцін наведаў сельскагаспадарчыя аб'екты Аршанскага раёна

Александр Субботин побывал на сельхозобъектах Оршанского района

24 лістапада 2025

Аляксандр Субоцін наведаў сельгас­аб'екты Аршанскага раёна

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін сёння з рабочай паездкай наведаў Аршанскі раён.

Як выконваюцца даручэнні Прэзідэнта па навядзенні парадку на сельгаспрадпрыемствах і ажыццяўляецца гатоўнасць жывёлагадоўчых комплексаў да зімовага стойлавага перыяду – гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі кіраўніка вобласці.

Разам са старшынёй Аршанскага райвыканкама Ігарам Марозам ён праверыў МТК «Усценскі» РПРУП «Усце» НАН Беларусі», дзе ўтрымліваецца больш за 2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы. Гаспадарка спецыялізуецца на ўтрыманні чырвонай дацкай пароды кароў, якая дае высокія надоі малака.

Таксама старшыня аблвыканкама наведаў ферму «Усце», а затым адправіўся на жывёлагадоўчыя аб'екты УП «Зубрэвічы-Агра», дзе паглядзеў умовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы, маладняку, пагутарыў з работнікамі ферм і комплексаў.

Заехаў Аляксандр Субоцін і на малочнатаварную ферму паблізу аграгарадка Межава Аршанскага раёна, дзе вядзецца маштабная рэканструкцыя.

Праект прадугледжвае ўзвядзенне кароўніка, прафілакторыя для цялят, тры будынкі для ўтрымання маладняку, навеса для падсцілачнага матэрыялу, 12 траншэй для захоўвання сіласу, пляцоўкі для каранцінавання падсцілачнага гною з жыжказборнікамі, бункеры для кармоў і інш. Будаўнічыя работы на МТК набліжаюцца да завяршэння. Кіраўнік вобласці паглядзеў, як прасоўваюцца будаўніча-мантажныя работы, і ў якіх умовах утрымліваюцца жывёлы ў будынку для сухастойных кароў.

vitebsk-region.gov.by