Аляксандр Субоцін праверыў гатоўнасць выбарчых участкаў для галасавання
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін азнаёміўся з гатоўнасцю выбарчых участкаў для галасавання на прыкладзе ўчасткаў № 39 і 40, размешчаных у СШ № 12 ім. Л. Філіпенкі ў Першамайскім раёне Віцебска.
Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 40 Алена Гірэева прадэманстравала вынікі падрыхтоўкі: участак абследаваны органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду, узяты пад кругласутачную ахову органамі міліцыі, абсталяваны кнопкамі трывожнай сігналізацыі. Прадэманстравана і ўся неабходная атрыбутыка: празрыстыя скрыні для галасавання, абсталяваныя кабінкі, інфармацыя аб кандыдатах у Прэзідэнты. На адваротным баку атрыманых бюлетэняў для галасавання старшыня і члены камісіі ставяць свае подпісы – 21 студзеня на ўчастак могуць прыйсці жадаючыя прагаласаваць датэрмінова, а без гэтага запоўнены бюлетэнь не будзе сапраўдным.
Для слабавідушчых выбаршчыкаў прадугледжана лупа, у дапамогу невідушчым выраблены трафарэты для самастойнага галасавання. Прадугледжана дзяжурства валанцёраў, якія будуць аказваць садзейнічанне выбаршчыкам. Ужо прыгатаваны падарункі для маладых грамадзян, якія галасуюць упершыню – кнігі «Сімвалы суверэннай Беларусі». Акрамя займальных і змястоўных артыкулаў, чытач знойдзе ў кнізе QR-коды, адсканіраваўшы якія, можна здзейсніць віртуальнае падарожжа ў Белавежскую пушчу, убачыць, як расце лён на палях, як вырабляецца адзін з нашых нацыянальных здабыткаў — слуцкі пояс, наведаць Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.
– Ступень гатоўнасці ўчасткаў высокая. З заўтрашняга дня пачынаецца датэрміновае галасаванне. Таму ў вобласці кожны ўчастак падрыхтаваны, забяспечаны ўсім неабходным, згодна з патрабаваннямі: скрыні для галасавання амаль усюды празрыстыя або напаўпразрыстыя, новыя, устаноўлены кабінкі, гатовыя ўсе раздатачныя матэрыялы, – адзначыў кіраўнік рэгіёну. – Усё, што трэба, размешчана на сваіх месцах, члены камісій гатовыя адказаць на пытанні, якія ўзнікаюць, таму, я думаю, усё павінна прайсці без збояў і згодна з заканадаўствам.