Анечцы Юшчанка тэрмінова патрэбна дапамога

Анечка нарадзілася 21 мая 2019 года і была доўгачаканым дзіцём у сям'і. Дзіця ад 3 цяжарнасці, папярэднія скончыліся не ўдала. Пры нараджэнні Анечка з моцнай гіпаксіяй і асфіксіяй, з вялікай гематомай на патыліцы. Пасля нараджэння праз 3 гадзіны пачаліся курчы, 9 дзён у рэанімацыі НЦГБ, 1,5 у Віцебскай дзіцячай абласной бальніцы. Не было смактальнага рэфлексу, праз час аднавіўся. Прызначылі супрацьсутаргавы прэпарат.

У 4 месяцы мы паехалі на абследаванне ў РНПЦ «Маці і дзіця», зрабіўшы МРТ маленькай Анечцы паставілі кістозна-атрафічныя змены галаўнога мозгу. Паставілі дыягназ эпілепсія, бо былі закатыванні вочных яблыкаў уверх. Дома займаліся ЛФК.

Пазней у 8 месяцаў зноў паехалі ў РНПЦ «Маці і дзіця» і на гэты раз Анечцы ставяць дыягназ ДЦП, бо ў той час яна не перавярталася, вельмі дрэнна трымала галаву. Не трымала цацкі.

У далейшым змяняецца курс лячэння і з сакавіка 2020 года мы пачалі наведваць астэапата ў горадзе Віцебску цэнтра «Груднічок», у Анечкі сталі паступова мяняцца рысы твару, змянілася форма чэрапа (былі вельмі высока лобныя косці). З часам Анечка ажывае, з'яўляюцца гукі, першая ўсмешка.

У 1.8 года яны паехалі ў рэабілітацыйны цэнтр у Мінску, там Анечцы на кансультацыі лекар сказаў маме дзяўчынкі, што дзяўчынка ніколі не ўстане і трэба проста за ёй даглядаць. Гэтыя словы для мамы дзяўчынкі гучалі як прысуд.

Праз нейкі час Мама Анечкі даведалася пра рэабілітацыю дзетак з дыягназам, як у Анечкі, у Чэхіі. Пасля некалькіх рэабілітацый Анечцы стала лепш, пачала жаваць, стала менш спастыкі, з часам пры працягу курсаў рэабілітацыі сталі больш выяўленыя эмоцыі, спробы да перавароту. Пазней у сувязі з немагчымасцю лятаць у Чэхію, а аўтобус вельмі цяжка пераносіць Анечка, яны працягнулі курсы рэабілітацыі ў рэабілітацыйным цэнтры «Радасць» г. Масква, бо спыняцца ў лячэнні і рэабілітацыі Анечкі нельга ў сувязі з тым, што гэта прыносіла станоўчы вынік і ў Беларусі такіх рэабілітацыйных цэнтраў няма.

На дадзены момант дзяўчынка Анечка мае патрэбу ў пастаянным праходжанні курсаў рэабілітацыі, што само па сабе вядзе да паляпшэння самаадчування і прагрэсу ў барацьбе з хваробай. Агульная сума, неабходная для праходжання рэабілітацыі Анечкі, складае 51 330 бел. рублёў.

Дапамагчы ў лячэнні і рэабілітацыі дзяўчынкі Ані магчыма пераводам на разліковы рахунак Р/С BY55 POIS3015 0112 2724 0193 3006 у ААТ «Парытэтбанк» г. Мінск, Атрымальнік – Установа «Дабрачынная сацыяльная дапамога для дарослых і дзяцей «Геаграфія Дабра» УНП № 491274465 Код Банка POISBY2X, а таксама праз Плацежную сістэму ЕРИП (нумар паслугі 1535044).

 Крыніца