Анонс спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Зялёны шчыт»

Анонс специального профилактического мероприятия «Зеленый щит»

3 красавіка 2026

Анонс спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Зялёны шчыт»

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна з 4 красавіка па 11 красавіка 2026 года пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Зялёны шчыт».

Яго мэта – папярэджанне загаранняў у прыродных экасістэмах і мінімізацыя наступстваў ад іх, зніжэнне фактаў гібелі і траўмавання людзей ад загаранняў, а таксама павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва.

Работнікі МНС арганізуюць рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне патэнцыйна небяспечных участкаў, правядуць прафілактычныя тлумачальныя гутаркі з жыхарамі.

Акрамя таго, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізуюць выступленні ў працоўных калектывах і сельскіх сходах грамадзян. У ходзе сустрэч ратавальнікі нагадаюць персаналу арганізацый і жыхарам аб правілах бяспечнага распальвання вогнішча і спальвання смецця.

МНС заклікае выконваць правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі і зямельных участках. Калі Вы сталі відавочцам гарэння сухой расліннасці або іншай надзвычайнай сітуацыі, тэлефануйце па нумарах 101 або 112!