Арцём Самсонаў: УНС дасць імпульс лічбавай эканоміцы

Артем Самсонов: ВНС даст импульс цифровой экономике

16 снежня 2025

Арцём Самсонаў: УНС дасць імпульс лічбавай эканоміцы

Арцём САМСОНАЎ, начальнік Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі:

«Чаканні ад Усебеларускага народнага сходу высокія, бо гэты форум прызначаны вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Сувязісты, як работнікі IT-сферы, чакаюць разгляду наступных пытанняў: зацвярджэнне 5G як нацыянальнага прыярытэту з канкрэтнымі тэрмінамі рэалізацыі праекта; упор на лічбавізацыю рэальнага сектара (АПК, прамысловасць); працягванне курсу на падтрымку ПВТ і ІТ-сектара як драйвера эканомікі; пераадоленне лічбавай няроўнасці і развіццё «разумных гарадоў». І, безумоўна, акцэнт на кібербяспеку і імпартазамяшчэнне.
Ад УНС у сферы сувязі чакаюць стратэгічнага плана з дакладнымі KPI, вызначэннем адказных асоб і крыніц фінансавання. Чакаецца, што форум дасць імпульс для ператварэння Беларусі з краіны з добрым інтэрнэтам у краіну з паўнавартаснай лічбавай эканомікай, дзе сувязь – гэта не проста паслуга, а падмурак для развіцця ўсіх галін і паляпшэння якасці жыцця грамадзян».

"Зара"