Арцём Саратакін з Дубровенскага раёна стаў першым у Віцебскай вобласці «двухтысячнікам» сярод моладзевых экіпажаў

Артем Саратокин из Дубровенского района стал первым в Витебской области «двухтысячником» среди молодежных экипажей

19 жніўня 2025

Арцём Саратакін з Дубровенскага раёна стаў першым на Віцебшчыне «двухтысячнікам» сярод моладзевых экіпажаў

Першым на Віцебшчыне «двухтысячнікам» сярод моладзевых экіпажаў стаў Арцём Саратакін з СВФ імя Юрыя Смірнова Аршанскага КХПДубровенскага раёна.

Аграрыя павіншавалі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці – Уладзімір Юргевіч, старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі АПК Таццяна Дзіканава, кіраўніцтва Дубровенскага райвыканкама. Хлебароб узяў двухтысячны рубеж на айчынным КЗС-1218 на адным з палёў з яравой пшаніцай.

Аляксандр Субоцін падзякаваў камбайнёра за самаадданую працу, падкрэсліўшы, што намалаціць 2 тысячы тон у гэты няпросты час – гэта подзвіг.

– Гэта не мяжа. Вас чакаюць наперадзе новыя тысячы і новыя рэкорды. ДаСёння ў Дубровенскім раёне 28 камбайнёраў, якія намалацілі больш за тысячу тон збожжавых і рапсу. Раён перайшоў экватар з намалотам 51327 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га.

vitebsk-region.gov.by