Беларусь з 19 па 25 красавіка далучыцца да Еўрапейскага тыдня імунізацыі

Беларусь с 19 по 25 апреля присоединится к Европейской неделе иммунизации

17 красавіка 2026

Беларусь з 19 па 25 красавіка далучыцца да Еўрапейскага тыдня імунізацыі

Паводле інфармацыі дзяржаўнай установы «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» з 19 па 25 красавіка па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў краінах Еўрапейскага рэгіёну, у тым ліку і ў Беларусі, пройдзе Еўрапейскі тыдзень імунізацыі.

— Юбілейны, 20-ы Еўрапейскі тыдзень імунізацыі пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 красавіка пад лозунгам «Вакцыны прыносяць вынік — для кожнага пакалення».

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да дадзенай акцыі, пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яны закліканы нагадаць, што вакцынацыя — адзін з самых эфектыўных спосабаў абароны ад інфекцыйных хвароб. У прыватнасці, спецыялісты дзяржаўнай установы «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ў гэты перыяд з 08:00 да 17:00 па тэлефонах 
8-02131-6-51-78, 8-02131-6-51-79 
пракансультуюць усіх, хто звернецца, па пытаннях вакцынапрафілактыкі інфекцыйных захворванняў.