«Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні»: адзіны дзень інфармавання прайшоў на базе РУЦ «Лес»

«Беларусь суверенная: от восстановления народного хозяйства к инновационным проектам будущего»: единый день информирования прошел на базе РУЦ «Лес»

Перад працоўнымі калектывамі РУЦ «Лес» і Бешанковіцкага лясгаса выступіла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.

Кіраўніца раёна асвяціла галоўную тэму мерапрыемства, расказаўшы прысутным пра шлях развіцця, які прайшла наша краіна ад пасляваеннага аднаўлення і да сучасных дасягненняў і перспектыў.

У фокусе ўвагі былі тэмы забеспячэння харчовай бяспекі, касмічнай індустрыі, магутнага прамысловага комплексу, інавацыйнай сістэмы аховы здароўя і дасягнення энергетычнай незалежнасці, што ў выніку дазволіла Беларусі заняць годнае месца на сусветнай арэне.

Начальніца ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Аўчыннікава азнаёміла працоўныя калектывы з перавагамі дадатковай назапашвальнай пенсіі, нагадала аб аказанні дапамогі да школы за кошт уласных і дзяржаўных сродкаў сем'ям работнікаў прадпрыемства.

Размова ішла і пра добраўпарадкаванне: начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ райвыканкама Яўген Кандраценка расказаў пра правілы ўтрымання зямельных участкаў, іх своечасовы абкос.

Галоўны ўрач райбальніцы Святлана Рошчына акцэнтавала ўвагу на важнасці дыспансерызацыі, своечасовай вакцынацыі ад грыпу.

Свет велізарны, а Беларусь у нас адна. Такім быў галоўны пасыл сустрэчы. Памятаць пра сваю Радзіму. Шанаваць і берагчы мірнае неба над галавой, клапаціцца пра сваё здароўе і пра блізкіх.

"Зара"